ШЧУ́ЧЫНСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка ў Польшчы і БССР у 1929—40. Цэнтр — г. Шчучын. Утвораны 26.4.1929 з Астрынскай, Васілішкаўскай, Дэмбраўскай, Жалудоцкай, Лябёдскай, Навадворскай, Орлеўскай, Ражанкаўскай, Сабакінцкай, Шчучынскай гмін Лідскага пав. і Каменскай гміны Гродзенскага пав. Уваходзіў у Навагрудскае ваяв. У вер. 1939 далучаны да БССР. З 4.12.1939 у Баранавіцкай вобл. Скасаваны 15.1.1940, на тэр. павета ўтвораны раёны.

В.​Л.​Насевіч.

т. 17, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)